Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам УП «ЖЭЛАНЬ» ажыццяўляецца па папярэднім запісе ў вуснай форме па тэлефоне, а таксама пры асабістым наведванні УП «Жэлань» упаўнаважанымі службовымі асобамі. У сувязі з магчымымі зменамі рабочага графіка кіраўнікоў, дадзеныя пра правядзенне прыёму ўзгадняюцца грамадзянамі ў дзень, які папярэднічае прыёму, па тэлефонах, указаных для папярэдняга запісу.
У адпаведнасці з артыкулам 6 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» ад 18.07.2011 № 300-З пры вусным звароце грамадзянін, яго прадстаўнік, прадстаўнік юрыдычных асоб павінен прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. У выпадку, калі пытанне, выкладзенае ў вусным звароце, не можа быць вырашана падчас асабістага прыёму, зварот можа выкладацца ў пісьмовай форме і падлягае разгляду ў парадку, устаноўленым артыкулам 14 гэтага Закона.
Графік асабістага прыёму грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб дырэктарам УП «ЖЭЛАНЬ» і яго намеснікам
| Ф.І.В. | Пасада | Дні прыёму | Месца прыёму |
|---|---|---|---|
| Цітоў Аляксандр Дзмітрыевіч | Дырэктар | першая серада месяца з 8.00 да 13.00 | вул. Адоеўскага, 52, кабінет 105 |
| Мароз Ігар Міхайлавіч | Намеснік дырэктара | трэцяя серада месяца з 8.00 да 13.00 | вул. Крапоткіна, 97, кабінет 108 |
Прыём ажыццяўляецца ў парадку чароднасці прыбылых грамадзян.
Кансультаванне і папярэдні запіс на асабісты прыём да кіраўніцтва ажыццяўляе вядучы спецыяліст па арганізацыйна-прававой і кадравай працы УП «ЖЭЛАНЬ» Барысава Вікторыя Мікалаеўна па тэлефоне 8 017 395-04-59.