Верхні горад - найстарэйшы раён Мінска, які склаўся яшчэ ў XVI стагоддзі. Тут захавалася гістарычная планіроўка, адрэстаўраваныя асабнякі і галоўныя храмы горада.
Што паглядзець абавязкова
- Гарадская ратуша на плошчы Свабоды;
- Кафедральны сабор Сашэсця Святога Духа;
- Архікафедральны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі;
- Аглядальная пляцоўка ля Ратушы.
Закладвайце на прагулку дзве-тры гадзіны. Побач дзясяткі кавярняў і рэстаранаў на любы густ.